Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вызваленыя шэсьць ўкраінскіх афіцэраў, у тым ліку Мамчур


Украінскія вайскоўцы, якія вярнуліся на сваю базу ў Бельбеку 4 сакавіка.

Украінскія вайскоўцы, якія вярнуліся на сваю базу ў Бельбеку 4 сакавіка.

Камандзіра Бельбецкай авіяцыйнай брыгады Юлія Мамчура сьпешна вывозяць з Крыму. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў крымскі журналіст Асман Пашаеў.

Паводле зьвестак журналіста, «у суправаджэньні двух аўтаматчыкаў Мамчур заехаў у інтэрнат, перадаў ключы суседзям і сказаў, што абавязаны пакінуць Крым на працягу трох гадзін». «Калі ён выканае гэта патрабаваньне, яму аддадуць мабільны тэлефон», - паведамляе Пашаеў, спасылаючыся на жонку палкоўніка Ларысу.

Мамчур быў захоплены 22 сакавіка, калі адбыўся штурм авіябазы ў Бэльбэку. Пазьней стала вядома, што камандзіра Мамчура выкралі расейскія вайскоўцы. Паводле яго жонкі, ён быў дастаўлены ў вайсковую турму ў Севастопалі.

Прэсавы прадстаўнік Міністэрства абароны Ўкраіны паведаміў Радыё Свабода, што вызваленыя ўсе шэсьць захопленых у Крыме ўкраінскіх афіцэраў.
XS
SM
MD
LG