Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня 27 сакавіка: Шагал і Ваньковіч выходзяць на публіку, Эўразьвяз ацэніць пэрспэктывы суседзтва зь Беларусьсю


Аўтапартрэт Марка Шагала

Аўтапартрэт Марка Шагала

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, у гісторыі.

У Брусэлі Эўракамісія павінна ўхваліць Плян эўрапейскай палітыкі суседзтва. Будуць разглядацца пэрспэктывы дачыненьняў з Армэніяй, Азэрбайджанам, Беларусьсю, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама працягне сваё турнэ па Эўропе. У Ватыкане заплянаваная яго сустрэчы з Папам Францішкам.

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International абнародуе свой даклад аб сьмяротных пакараньнях у сьвеце, абапіраючыся на статыстыку, колькі людзей было прысуджана да вышэйшай меры пакараньня або пакараныя сьмерцю ў 2013 годзе.

У Менску на брыфінг склікае журналістаў пасол РФ Аляксандр Сурыкаў.

У Нацыянальным мастацкім музэі адкрываецца выстава «Дзесяць вякоў мастацтва Беларусі», якая анансуецца як арт-падзея 2014 году. Жамчужынамі экспазыцыі стануць новыя набыткі Белгазпромбанка — творы мастакоў сусьветнай славы родам зь Беларусі, напрыклад дзьве карціны Марка Шагала і па адной Хаіма Суціна і Валянціна Ваньковіча, а таксама арыгінал кнігі Сімяона Полацкага 1667 года выданьня.

У МЗС Беларусі адкрыецца выстава «Беларусь у Першай Сусьветнай вайне», падрыхтаваная Нацыянальным гістарычным музеем.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1986 — роўна за месяц да чарнобыльскай аварыі газэта «Літаратурная Ўкраіна» надрукавала артыкул пра нізкую якасьць будаўніцтва Чарнобыльскай АЭС. Аўтарам была маладая журналістка з Прыпяці Любоў Кавалеўская.

1999 — адбыўся І зьезд беларусаў Расейскай Фэдэрацыі.

2000 — у Менску было груба разагнанае мірнае шэсьце ў гонар Дня Волі. Улады ўвялі ў цэнтар Менску міліцыю з сабакамі, спэцназ і бронетранспарцёры^; было арыштавана каля 500 чалавек, многіх зь якіх зьбівалі ў пастарунках.

27 сакавіка ў розныя гады прыйшлі на сьвет дасьледнік беларускай мінуўшчыны Аляксей Сапуноў і беларускі архітэктар Клаўдзі Дуж-Душэўскі.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Любоў Кавалеўская, журналістка прыпяцкай газэты «Трыбуна энергетыка» пра свой артыкул наконт будаўніцтва ЧАЭС:

«Пасьля артыкула гаварылі, што я прадказала аварыю. Нічога я не прадказвала, не дай Бог быць Касандрай — прадказальніцай такіх бед. Але ў душы, калі чэсна, я заўсёды баялася гэтага і хацела вывезьці дзіця».
XS
SM
MD
LG