Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛДП патрабуе партыйных выбараў


Алег Гайдукевіч
Алег Гайдукевіч

Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі зьвернецца да Аляксандра Лукашэнкі, у Канстытуцыйны суд і Цэнтравыбаркам з патрабаваньнем праводзіць наступныя мясцовыя і парлямэнцкія выбары паводле зьмяшанай сыстэмы.

ЛДП патрабуе, каб палова дэпутатаў абіралася далей па партыйных сьпісах, а другая палова — па аднамандатных акругах. Пра гэта заявіў сёньня першы намесьнік лідэра партыі Алег Гайдукевіч:

«Нельга расчароўваць людзей. А многія людзі, якія паглядзелі на вынікі выбараў, скажуць: зноў чыноўнікі, зноў тыя ж самыя твары, зноў усе „за“. Як так бывае, што ў краіне ўсе „за“? Так не бывае. Гэта дрэнна.

Сярод дэпутатаў няма апазыцыі. Каму ад гэтага дрэнна? Нам? Не, мы зноў не нясем адказнасьці за тое, што адбываецца ў краіне. Гэта горш дзяржаве, народу.

У мясцовых саветах таксама павінны быць розныя людзі. Найперш ад розных партыяў. Так робіцца ва ўсім сьвеце. Вось наш актывіст Яўген Крыжаноўскі.Чаму ён дагэтуль не дэпутат? Таму што ўлады выкарыстоўваюць адміністратыўны рэсурс. Яго ведае ўся акруга. Але адміністратыўнага рэсурсу ў яго няма.

За нашых кандыдатаў галасавалі ад 18% да 38% выбарцаў. І ніхто ня стаў дэпутатам. А калі б абіралі паводле партыйных сьпісаў, то гэтыя галасы проста так бы ня выкінулі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG