Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новаабраны дэпутат паламаў Пагоню з карціны Алеся Пушкіна


Сёньня мастак Алесь Пушкін падаў заяву на імя пракурора Крупскага раёну Дзьмітрыя Макарэвіча. Ён просіць адрэагаваць на дзеяньні прадстаўнікоў мясцовай улады вёскі Бобр, якія зьняважылі твор мастака і гістарычныя нацыянальныя сымбалі.

Выканаўца абавязкаў старшыні Бобрскага сельсавету Ўладзімер Загорскі, які быў абраны дэпутатам сельсавету, 25 сакавіка гвалтоўна спыніў і зьняважыў мастацкую выставу Пушкіна, якую той ладзіў у цэнтры вёскі, пашкодзіўшы пры гэтым «Карціну Свабоды» — твор на палатне памерам 263 на 200 сантымэтраў, які мастак піша 20 гадоў, дамалёўваючы штогод у Дзень Волі. Мастак пачаў пісаць гэты твор, калі да ўлады ў Беларусі прыйшоў Лукашэнка.

25 сакавіка а 12-й гадзіне Алесь Пушкін традыцыйна пачаў рыхтавацца ўрачыста адзначыць Дзень Волі. На галоўнай плошчы вёскі Бобр ён выставіў свае мастацкія працы, а сам працягнуў маляваць «Карціну Свабоды».

Нечакана зьявіўся прадстаўнік Крупскага райспажыўсаюзу і загадаў перанесьці выставу ў іншае месца. Затым падышоў прадстаўнік вэтэрынарнай службы і папрасіў прыбраць выставу ад плота ў цэнтры вёскі. На гэтыя просьбы Алесь Пушкін перанёс выставу да свайго дому. А сам з «Карцінай Свабоды» застаўся на плошчы.

Аднак да мастака падышоў выканаўца абавязкаў старшыні Бобрскага сельсавету Ўладзімер Загорскі, які пачаў нахабна і груба валіць карціну далоў і цягнуць па асфальце. А пасьля сарваў зь яе выяву герба «Пагоня» і разламаў надвое.

Мастак паставіў пашкоджаны твор на мальбэрт і працягнуў працу.

«Я ўпершыню з 2008 году, пасьля пакараньня за сьвяткаваньне 90-х угодкаў БНР, дзе я выставіў шпакоўні, адчуў брутальны подых новаабранай адміністрацыі мясцовага сельсавету. Гэта прававы нігілізм, нахабства, непавага да дзяржаўных сымбаляў нашай краіны. Гэта трэба спыніць, каб не было такога больш нідзе і ніколі. Зьдзіўляюць увага дзяржавы да спорту і адначасова такія пагардлівыя адносіны дзяржаўных службоўцаў да сучаснага выяўленчага мастацтва», — сказаў Алесь Пушкін у камэнтары для Радыё Свабода.
Трактар уздымае пыл на плошчы

Трактар уздымае пыл на плошчы

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG