Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея асьцерагаецца «таемных» санкцый з боку Захаду


Ігар Шувалаў (зьлева)

Ігар Шувалаў (зьлева)

Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер ураду Расеі Ігар Шувалаў падчас выступу ў Савеце Фэдэрацыі РФ.

«Гэта зьнешняе сьцісканьне зусім не абавязкова будзе ў выніку нейкіх канкрэтных прынятых юрыдычных актаў ЭЗ і ЗША. Можна прыняць санкцыі і абвясьціць пра іх, а можна яшчэ дзейнічаць фактычна, можна даваць інструкцыі сваім інвэстыцыйным фондам, размаўляць (зусім неафіцыйна) з рэйтынгавымі агенцтвамі, пасылаць сыгналы вельмі рознымі спосабамі», — сказаў Шувалаў.

«Тыя, хто зьвязаны з эканомікай, павінны разумець, што горшы сцэнар — гэта ня толькі той, які зьвязаны з фармальнымі санкцыямі, а з тым, як паводзяць сябе буйныя інвэстары, зьвязаныя з Расеяй, у выніку фактычных дзеяньняў, якія юрыдычна не аформленыя», — адзначыў ён.

Шувалаў заявіў, што ўрад РФ гэтыя рызыкі прааналізаваў і разумее, як дзейнічаць і хто зьяўляецца партнэрам, каб гэтыя рызыкі мінімізаваць.

Ён заявіў, што Расея «бразгаць дзвярыма» і сыходзіць са сваіх традыцыйных рынкаў збыту з-за санкцый ЭЗ і ЗША, пакуль яе ня выпіхнуць, ня будзе, але пры гэтым актывізуе працу з новымі партнэрамі, каб знайсьці новыя магчымасьці для продажу расейскіх тавараў.

Акрамя гэтага, Шувалаў заявіў, што Расея ня будзе залежаць ад міжнародных рэйтынгаў.

«Праца гэтая праводзіцца, яна праводзіцца даўно, і, вядома, цяпер яна будзе паскорана і даведзена да нейкіх канкрэтных рашэньняў. Мы цалкам залежаць ад рэйтынгавых агенцтваў, назвы якіх ўсім вядомыя, ня будзем», — сказаў Шувалаў.

25 сакавіка прэзыдэнт Эрапейскай Рады Херман ван Ромпэй заявіў, што лідэры краін «Вялікай сямёркі» і кіраўнікі Эўразьвязу пагадзіліся, што ў выпадку далейшай дэстабілізацыі Расеяй сытуацыі ва Ўкраіне санкцыі Захаду супраць Масквы будуць больш жорсткімі.

Пра гэта інфармуе УНІАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG