Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максіма Вінярскага і Аляксандра Блізьнюка будуць судзіць за Дзень Волі


Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

Аляксандра Блізьнюка і актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, затрыманых ўчора пасьля акцыі на Дзень Волі, будуць судзіць сёньня ў судзе Заводзкага раёна Менска (праспэкт Партызанскі, 75А).


Як паведаміла Радыё Свабода Марыя Касьян з «Эўрапейскай Беларусі», у суд ужо накіраваўся адвакат Максіма Вінярскага. Сам Максім ужо знаходзіцца ў судзе. Дзе ён правёў ноч — у РАУС Завадзкога раёна ці ў турме на Акрэсьціна — невядома.

Цяпер супольна з праваабаронцамі Марыя Касьян высьвятляе месцазнаходжаньне яшчэ аднаго актывіста, якога затрымалі разам з Максімам Вінярскім.

Учора пасьля акцыі былі затрыманыя яшчэ шэсьць актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў, Улад Бародка, Алена Лазарчык і Сяргей Мацкойць. Іх адвезьлі ў Заводзкі РАУС, але выпусьцілі адтуль а 22.30.
Зь міліцыі Савецкага раёну без складаньня пратаколаў вызвалілі актывістаў «Маладога фронту» Зьмітра Дразда і Станіслава Рачкеля. За непаўнагадовым Вікратам Кашкевічам прыехалі ягоныя бацькі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG