Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі зьвяз забараніў выдаваць жыхарам Крыма візы на тэрыторыі Расеі.

Забарона датычыцца ўсіх відаў віз і распаўсюджваецца на амбасады і візавыя цэнтры на тэрыторыі Расеі. Крымчанам прапануецца атрымліваць візы на тэрыторыі Ўкраіны, паведаміў ІТАР-ТАСС.

Гэтую інфармацыю пацьвердзіла прэсавая служба Эўракамісіі:

«Згодна з рашэньнем Эўрапейскай Рады, візы ў краіны Эўразьвязу будуць выдавацца жыхарам Крыма толькі ва Ўкраіне, паколькі Крым зьяўляецца часткай гэтай краіны».

На гэтай падставе дыпмісіі дзяржаў ЭЗ ў Расеі ня будуць ставіць візы ў расейскія пашпарты жыхарам Крыма:

«Для атрыманьня візы жыхарам Крыма неабходна будзе зьвяртацца ў амбасады адпаведных дзяржаў ва Украіне з пашпартам грамадзяніна гэтай краіны. У гэтым выпадку рашэньне аб выдачы візаў будзе прымацца адпаведнай краінай», — растлумачылі ў прэсавай служба Эўракамісіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG