Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз гатовы ўвесьці новыя санкцыі супраць Расеі


Калі трэба, мы гатовыя адстойваць стабільнасьць у Эўропе, заявіў старшыня Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу.

«Мы занялі вельмі ясную пазыцыю: ЭЗ падтрымлівае Ўкраіну і папярэджвае Расею, што яна заплаціць вялікую цану, калі будзе і далей так сябе паводзіць», — заявіў ён у інтэрвію Bloomberg.

«Для мяне, як старшыні Эўрапейскай камісіі, гэта азначае даручыць падрыхтаваць варыянты дзеяньняў, якія могуць быць запушчаныя ў выпадку працягу такіх паводзінаў Расеі. Я асабіста б хацеў спадзявацца, што мы ня дойдзем да гэтай фазы, але гатовыя да яе», — растлумачыў ён.

Трэцяя фаза, паводле словаў Барозы, уключае санкцыі па самаму шырокаму колу эканамічных пытаньняў.

«Эўрапейская эканоміка адчувае сябе сёньня значна лепш, чым раней. Эўразона сёньня — гэта прастора стабільнасьці. У эўра моцныя пазыцыі ў параўнаньні зь іншымі валютамі. Вядома, наш эканамічны рост не такі ўражлівы, як у іншых частках сьвету, але мы бачым, што наша эканоміка папраўляецца», — адзначыў Барозу.

«Натуральна, калі вы гатовыя прыняць палітычнае рашэньне, вы павінны быць гатовыя да яго наступстваў. (...) Усе 28 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ясна сказалі, што пры неабходнасьці гатовыя заплаціць сваю цану за тое, каб міжнароднае права паважалася хаця б у Эўропе, мы ня хочам паўтарэньня такіх сцэнарыяў ў іншых эўрапейскіх рэгіёнах», — падкрэсьліў старшыня ЭК.

«Незалежнасьць такой эўрапейскай краіны, як Украіна, павінна паважацца», — сказаў Барозу, перадае УНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG