Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт «Нашай Нівы» заблякаваны Белтэлекамам


У рэдакцыі выданьня кажуць, што сувязі з сайтам няма ніадкуль, акрамя дата-цэнтру.

«Адказнасьць ляжыць не на хостары, паведамілі нам спэцыялісты. Гаворка, найхутчэй, ідзе пра наўмыснае блякаваньне з боку «Белтэлекаму». Сайт не працуе нават праз Tor», – кажуць супрацоўнікі рэдакцыі.

У «Нашай Ніве» згадваюць, што падобная сытуацыя была ў сьнежні 2010 году, калі адбываліся прэзыдэнцкія выбары. Тады рэдакцыя здолела захаваць доступ да сайта праз pda-вэрсію. Сёньня сайт цалкам заблякаваны. У «Нашай Ніве» не выключаюць, што іх сайт стаў своеасаблівым палігонам, на якім спэцслужбы адпрацоўваюць новыя «мэтады працы» перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2015 году.

За абнаўленьнямі рэдакцыя прапануе сачыць праз сацыяльныя сеткі:

Укантакце – http://vk.com/nasa_niva

Фэйсбук – https://www.facebook.com/nasa.niva

Твітар – https://twitter.com/@nasa_niva
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG