Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Дзень Волі каля савецкага мэмарыялу


Экспанаты магілёўскай выставы да Дня Волі

Экспанаты магілёўскай выставы да Дня Волі

У Магілёве Дзень Волі актывісты апазыцыйных арганізацыяў гораду адзначылі ўскладаньнем кветак да мэмарыялу «Барацьбітам са Савецкую ўладу».

Такі выбар месца для адзначэньня гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі актывіст партыі БНФ Віталь Макаранка патлумачыў тым, што кааліцыя дэмакратычных сіл гораду намагаецца надаць новы сэнс мэмарыялу, які на думка партыйца, невядома чаму прысьвечаны.

«Ніхто ж ня будзе выступаць супраць помніка палеглым за Беларусь. Кожны будзе ўкладаць у гэтую назву свой сэнс. Для аб’яднаньня нацыі такі падыход цалкам слушны. Мы прапануем такім чынам распачаць працэс наданьня такім мэмарыялам назвы альбо «Палеглым за Беларусь», альбо «Змагарам за Беларусь», кажа Віталь Макаранка. Магілёўскія дэмакраты каля савецкага мэмарыялу перад тым як ускласьці да яго кветкі

Магілёўскія дэмакраты каля савецкага мэмарыялу перад тым як ускласьці да яго кветкі


Пасьля ўскладаньня кветак і два дзясяткі актывістаў пайшлі на сядзібу абласной арганізацыі руху БНФ «Адраджэньне». У ёй адбылося адкрыцьцё выставы «Магілёў і Беларуская Народная Рэспубліка». У экспазыцыі – дакумэнты пра ўдзел магілёўцаў у станаўленьні ўлады БНР і запачаткаваньні ў горадзе беларускага нацыянальнага руху. Ігар Пушкін прадстаўляе выставу

Ігар Пушкін прадстаўляе выставу


«Для нас было важным вярнуць у Магілёў дакумэнты, якія сьведчаць пра тое, як адбывалася ўсьведамленьне магілёўцамі сябе як беларусаў, – кажа гісторык Ігар Пушкін. – Гэтыя дакумэнты захоўваліся ў музэях Менску і Вільні і іх удалося вярнуць у Магілёў».

Як сьцьвярджаюць дасьледнікі магілёўскай гісторыі, у 1918 годзе магілёўская грамадзкасьць прызнала ўладу БНР.
XS
SM
MD
LG