Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд прыпыніў вяшчаньне ва Ўкраіне 4-х расейскіх тэлеканалаў


Пастановай Кіеўскага акруговага адміністрацыйнага суду ва Ўкраіне прыпыненая трансьляцыя 4-х расейскіх тэлеканалаў.

Як паведаміла ў аўторак намесьнік сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) Вікторыя Сюмар, гаворка ідзе аб расейскім Першым канале, РТР, НТВ і канале «Расея 24».

У панядзелак СНБА даручыў Службе бясьпекі Ўкраіны і Генпракуратуры правесьці расьсьледаваньне з нагоды адпаведнасьці дзейнасьці расейскіх тэлеканалаў украінскім законам – перш за ўсё, у частцы распальваньня міжнацыянальнай варожасьці і заклікаў да вайны і сэпаратызму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG