Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 26 сакавіка: Саміт ЗША-Эўразьвяз, гадавіна ўступленьня ў дзеяньне Шэнгэнскага пагадненьня


Бліц-аналіз падзеяў і датаў сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі


ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, у 10.30 з Акрэсьціна выходзяць на волю пасьля адміністратыўнага арышту на 10 сутак актывісты АГП Уладзімер Раманоўскі, Яўген Храпаў і Міхаіл Бабіла і намесьнік старшыні БСДП (Народная Грамада) Аляксандар Арастовіч за пікет салідарнасьці з палітвязьнямі 16 сакавіка.

Менск, у офісе цэнтральнага апарату Лібэральна-дэмакратычнай партыі — прэсавая канфэрэнцыя першага намесьніка старшыні ЛДПБ Алега Гайдукевіча. Пачатак у 12.00.

Брусэль, саміт ЗША-Эўразьвяз з удзелам прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, прэзыдэнта Эўрапейскай Рады Германа ван Ромпэя і прэзыдэнта Эўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу.

Кіеў, візыт ва Ўкраіну камісара Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфана Фюле
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1944: У Менску ў гарадзкім тэатры адбылася прэм’ера опэры «Усяслаў Чарадзей» М. Шчаглова-Куліковіча на вершы Н. Арсеньневай

1944: У часе Другой сусьветнай вайны савецкія войскі ля горада Бельцы выйшлі да дзяржаўнай мяжы СССР

1948: Увядзеньне ЗША эмбарга на гандаль так званымі стратэгічнымі таварамі з сацыялістычнымі краінамі

1953: Джонас Солк абвяшчае стварэньне вакцыны ад поліяміэліту.

1971: Бангладэш (Усходні Пакістан) абвяшчае сваю незалежнасьць ад Пакістану

1979: Ізраільскі прэм’ер-міністар Менахем Бэгін і прэзыдэнт Эгіпту Анвар Садат падпісалі эгіпецка-ізраільскую мірную дамову пасьля двух гадоў перамоваў

1988: Утварэньне заснавальніцкага камітэту Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў (БАС) у Польшчы

1995: Пачынае дзейнічаць Шэнгенскае пагадненьне

2000: Уладзімер Пуцін абраны прэзыдэнтам Расеі

У гэты дзень нарадзіліся:

1874: Робэрт Фрост, амэрыканскі пісьменьнік

1911: Тэнэсі Ўільямс, амэрыканскі пісьменьнік

1940: Міхаіл Касьцюк, беларускі гісторык, акадэмік НАНБ

1942: Іван Арабейка, беларускі паэт

1949: Патрык Зюскінд, нямецкі пісьменьнік

1960: Віктар Шніп, беларускі паэт

У гэты дзень памерлі:

1827: Людвіг ван Бэтховэн, нямецкі кампазытар

1923: Сара Бэрнар, француская актрыса

1932: Зігмунд Лазінскі, беларускі каталіцкі рэлігійны дзеяч, біскуп
ЦЫТАТА ДНЯ

Розьніца паміж дарослымі і дзецьмі палягае ў кошце іх цацак.

Робэрт Фрост
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG