Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На хвалі Свабоды: Год 1961


Гістарычны цыкль паводле сэрыі перадачаў "На хвалі Свабоды", прысьвечаных 50-годзьдзю Беларускай Службы Радыё Свабода, якія гучалі на нашых хвалях у 2003-2004 гадах.

1961 год быў годам вялікіх мараў і надзеяў. Чалавек паляцеў у космас. Савецкім людзям на ХХІІ зьезьдзе КПСС было паабяцанае спаўненьне запаветнай мары чалавецтва — пабудова сьветлай будучыні камунізму на працягу дваццаці гадоў. Так пачаліся 60-я — адно з самых яскравых дзесяцігодзьдзяў мінулага стагодзьдзя. У Савецкім Саюзе шырылася хрушчоўская адліга, грамадзтва паступова разьнявольвалася. Рос дабрабыт, разьвівалася электронная прамысловасьць, радыёпрыймач стаўся неадлучным элемэнтам новага побыту. У закрытым грамадзтве савецкага тыпу радыё было брамай да свабоды, лучвом зь бясконцасьцю эфіру. Слуханьне заходніх радыёстанцыяў пачало станавіцца звычкай.

Сёньня ў нас у гасьцях — гісторык Міхась Чарняўскі, адзін з найдаўнейшых слухачоў нашага радыё. Я папрасіў яго прыпомніць — калі ён першы раз пачуў заходнія радыёстанцыі? Якія былі першыя ўражаньні і калі прыблізна гэта было?


«Што датычыць заходніх радыёстанцыяў, дык гэта пачалося... ну, нават ня ведаю, калі „Голас Амэрыкі“ пачаў вяшчаць на расейскай мове — недзе, мабыць, у канцы 40-х гадоў, можа ў якім-небудзь 1947-1948-ым. Гэта было па дэтэктарным прыёмнічку, нават на доўгіх хвалях было чуваць. Вось была такая радыёстанцыя.
Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі
А вось калі ўжо беларускую радыёстанцыю — то я дакладна ня памятаю, таму што гэта на кароткіх хвалях было... недзе, напэўна, у 1956 годзе. Раней гэта не магло быць, таму што я быў тады завочнікам і працаваў настаўнікам у адной з школаў на Мядзельшчыне і набыў такі прыймач з батарэйкамі — і ўжо з таго часу я пачаў слухаць. Я, як кажуць, „бегаў“ па ўсіх хвалях і проста сам знайшоў, ніхто мне не падказаў. Я, канешне, слухаў потым на польскай мове — што не заглушалася ў нас, — на чэскай, на славацкай. На ўкраінскай яшчэ часамі не заглушалася. А беларускую праграму слухаць было намнога цяжэй, асабліва калі потым выяжджаў у 1961 годзе і паступіў у асьпірантуру ды пераехаў у Менск — тут было татальнае заглушаньне, і, канешне, слухаць было даволі цяжка.

А дзесьці ўжо з 1961 году я слухаў рэгулярна — да сёньняшняга дня — і, напэўна, прапускаў толькі тады, калі ўжо вельмі незвычайныя былі ўмовы. Недзе прыкладна 99% перадачаў я слухаў, прыкладна недзе з 1961 году — Радыё Свабода на беларускай мове».

Аўтэнтычны эфір 1961 году. Гучыць фрагмэнт перадачы з удзелам ксяндза Язэпа Германовіча, які чытае ўрыўкі з свае кнігі Кітай-Сібір-Масква...
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:10 0:00
Наўпроставы лінк


***
Год 1961

Палітыка

Злучаныя Штаты разрываюць дыпляматычныя дачыненьні з Кубай. — Для стрыманьня патоку ўцекачоў Усходняя Нямеччына будуе мур паміж Усходнім і Заходнім Бэрлінам. — Савецкі Саюз выпрабоўвае 50-мэгатонную вадародную бомбу. — Створаная Арганізацыя краінаў-экспартэраў нафты. — У Конга забіты Патрыс Лумумба. — Абвяшчаюць незалежнасьць Сьера-Леонэ і Танганьіка.

Навука

Першыя людзі ў космасе — Юры Гагарын, Герман Цітоў, Алан Шэпард. — Амэрыканец Джэк Ліпс распрацоўвае сродак унутрыматачнай кантрацэпцыі.

Літаратура

Нобэлеўская прэмія прысуджаная югаслаўскаму пісьменьніку Іва Андрычу. Выходзяць раманы «Зачэпка-22» Джозэфа Гэлера, «Тропік Рака» Гэнры Мілера, «Дом для спадара Бісваса» В.С.Найпола, «Фрэні і Зуі» Джона Сэлінджэра

Папулярная музыка

Першы выступ Beatles у лівэрпульскім клюбе «Пячора». — Першы студыйны запіс Боба Дылана. Песьні году — Runaway у выкананьні Дэла Шэнана і Blue Moon гурту The Marcels.

***

Як успрымаліся перадачы Беларускай Свабоды на пачатку 60-х? Што ў іх было незвычайнага для чалавека, які жыў па другі бок Жалезнай Заслоны? Што давала слуханьне Свабоды? Міхась Чарняўскі працягвае...
Міхась Чарняўскі ў архэалягічнай разьведцы
Міхась Чарняўскі ў архэалягічнай разьведцы
«Што яно давала — канешне, яно давала шмат. Па-першае, увогуле адраджэнцы пачатку 60-х гадоў адчувалі сябе даволі адзінока ў сваёй краіне. Гэта былі невялікія групкі, мала зьвязаныя паміж сабой, адрэзаныя ад інфармацыі. І вось гэтае слуханьне беларускай рэдакцыі Радыё Свабода давала адчуваньне, што мы не адны, што ёсьць у сьвеце яшчэ людзі, якія змагаліся за наша адраджэньне, за нашую незалежнасьць. Давалі яшчэ вельмі шмат, канешне, перадачы па гісторыі Беларусі, бо, як вядома, тады гісторыю Беларусі не вывучалі, і сапраўдных гістарычных кніжак практычна не было — мы нейкім чынам даставалі віленскія выданьні, езьдзілі ў антыкварыят у Вільню, набывалі выданьні і абменьваліся імі. Так, па сапраўднай беларускай гісторыі практычна адны былі — перадачы беларускай рэдакцыі Радыё Свабода, яны тады былі даволі часта — Урбана памятаю і іншыя перадачы — гэта шмат давала.

Слабейшыя былі, канешне, перадачы пра ўнутрыбеларускае жыцьцё, таму што рэдакцыя ня мела прамой інфармацыі зь Беларусі, ня мела такіх кантактаў. Проста абыгрываліся нейкія крытычныя артыкулы з „Вожыка“, нейкія фэльетоны з газэтаў — нас асабіста гэта ня ўражвала.

І, канешне, яшчэ шмат давала інфармацыя пра жыцьцё беларускай эміграцыі. Тады таксама гэта даволі багата прадстаўлялася — гэта паказвала, што наша дыяспара вялікая, расьсеяная па ўсім сьвеце».

Аўтэнтычы эфір пачатку 60-х — фрагмэнт гумарыстычнай перадачы:
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:53 0:00
Наўпроставы лінк


***
1961 ГОД У БЕЛАРУСІ

• У Менску заснаваная студыя навукова-папулярных і хранікальна-дакумэнтальных фільмаў.
• На Салігорскім калійным камбінаце пачатая прамысловая здачыча калійнай солі.
• Заснаваныя кніжныя выдавецтвы «Вышэйшая Школа» і «Ураджай».
• Першую прадукцыю выпусьціў Менскі завод лядоўняў.
• Пачала трансьляцыю Берасьцейская абласная тэлестудыя.
• Менскі трактарны завод выпусьціў 200-тысячны трактар «Беларусь».


Менскі эфір 1961 году. Ля мікрафона — Міхась Лынькоў:
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:10 0:00
Наўпроставы лінк


Музычная хвілінка. Мікалай Чуркін, Полька — выконвае аркестар рускіх народных інструмэнтаў палацу культуры менскага аўтазаводу:
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:34 0:00
Наўпроставы лінк


Тэма нашай сёньняшняй перадачы — слуханьне заходніх радыёстанцый на пачатку 60-х гадоў. Як ведама, гэткі занятак за савецкім часам быў справай небясьпечнай. Пра гэта распавядае далей наш сёньняшні госьць гісторык Міхась Чарняўскі...
«Канешне, ніхто не хваліўся чужым людзям, што слухае заходнія радыёстанцыі — гэта было небясьпечна. Ну, у турму то не пападзеш, а тое, што можна было вылецець з унівэрсытэту — то гэта элемэнтарна. А нават і з працы, ці, па крайняй меры, паставіць крыж на сваёй далейшай кар’еры. Ну а такія абвінавачаньні — я ведаю, 1950 год, на судзе смаргонскіх школьных падпольшчыкаў — Хацялоўскі, адзін з удзельнікаў падпольля, абвінавачваўся ў тым, што ён меў такі прыймач, слухаў заходнія радыёстанцыі і гэтую інфармацыю распаўсюджваў.

Такі факты былі — гэта было вельмі небясьпечна. А які працэнт слухаў — кожны, хто разумеў, што гэты рэжым антыбеларускі, стараўся слухаць і больш-менш рэгулярна слухаў. Я ня ведаў адраджэнцаў, якія б ня слухалі Беларускую Свабоду.

Калі абвінавачаньні былі — напрыклад, у 1973 годзе, на допытах у КГБ, калі КГБ граміла так званы «акадэмічны асяродак», таксама былі абвінавачаньні: «Рэгулярна слухае заходнія радыёстанцыі...»

Наш архіў. Фрагмэнт перадачы, прысьвечанай творчасьці пісьменьніка Янкі Юхнаўца:
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:49 0:00
Наўпроставы лінк
СЛУХАЦЬ УСЮ ПЕРАДАЧУ:
На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG