Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце на Дзень Волі 2014. Жывая трансьляцыя

Жывая відэатрансьляцыя з шэсьця і мітынгу ў Менску. Маршрут: ад кінатэатру «Кастрычнік» да плошчы Бангалор. Рэпартаж нон-стоп, інтэрвію з удзельнікамі, камэнтары і рэакцыі.

19:44 25.3.2014
Калёна заходзіць у Парк дружбы народаў. Нашы карэспандэнты паведамляюць, што падчас шэсьця людзей ня стала менш — магчыма, колькасьць удзельнікаў акцыі нават павялічылася
19:43 25.3.2014
«Людзі ў цывільным» каля прыпынку «Унівэрсам Рыга» заштурхалі ў тралейбус некалькі маладых людзей з чорнымі сьцягамі — каля 7 чалавек.
19:24 25.3.2014
19:19 25.3.2014
Толькі што два чалавекі ў спартовай форме спрабавалі ўчыніць бойку з удзельнікамі шэсьця. Дэманстранты прыпыніліся і адказалі крыкамі «Ганьба правакатарам». «Цітушкі» адышлі, але працягваюць ісьці побач і сваімі выказваньнямі чапляць удзельнікаў акцыі. У іх у вушах навушнікі, яны паводзяць сябе вельмі нахабна.
19:19 25.3.2014
Калёна дайшла да ўнівэрсаму «Рыга» (скрыжаваньне вуліц Сурганава і Леаніда Бяды). Гучаць лёзунгі «Верым, можам, пераможам», «Жыве Беларусь»
19:11 25.3.2014
Апэратар «Белсату» Аляксандар Баразенка апавёў нашаму карэспандэнту, што яго спрабавалі затрымаць каля кінатэатру «Кастрычнік», калі ён хацеў падняцца на тэрасу наверх і зьняць адтуль. Невядомыя ў цывільным не далі яму гэта зрабіць, паводзілі сябе груба, не пажадалі паказаць свае дакумэнты і параілі «ісьці адсюль».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG