Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Учора ў інтэрнэце зьявіўся створаны тэлеканалам «Белсат» кліп-запрашэньне на сьвяткаваньне Дня Волі, зьняты на песьню «Ня быць скотам» у выкананьні «Ляпіса Трубяцкога».

У роліку зьняліся крытык Сяргей Філімонаў, літаратарка Валярына Кустава, сцэнарыст Андрэй Курэйчык, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, чэмпіён Эўропы па баскетболе Аляксандар Куль, тэлежурналіст Алесь Залеўскі, журналістка Сьвятлана Калінкіна, крытык Макс Жбанкоў, тэлеапэратар Аляксандар Баразенка, блогер Яўген Ліпковіч, тэлежурналістка Кацярына Кібальчыч, а таксама 9-разовы чэмпіён сьвету па тайскім боксе Віталь Гуркоў.

Ролік шырока распаўсюдзіўся праз сацыяльныя сеткі, аднак сёньня «Белсат» паведаміў: ён «быў вымушаны прыбраць кліп, таму што ўзьніклі непрыемнасьці ў некаторых удзельнікаў». Як і паабяцаў тэлеканал, празь некалькі гадзін выйшла новая рэдакцыя роліка, у якім ва ўсіх момантах, дзе быў Віталь Гуркоў, цяпер відаць толькі надпіс «Цэнзура» на шэрым фоне.

Віталь Гуркоў сказаў Радыё Свабода, што прыняў рашэньне не камэнтаваць гэтую сытуацыю. Якія непрыемнасьці і з кім у яго ўзьніклі праз удзел у роліку, ён не патлумачыў.

Віталь Гуркоў вядомы тым, што ня раз публічна выказваўся ў падтрымку беларускай мовы і нацыянальных традыцыяў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG