Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністра абароны Ўкраіны адправілі ў адстаўку


Ігар Ценюх

Ігар Ценюх

З другой спробы сёньня Вярхоўная Рада Ўкраіны адправіла ў адстаўку з пасады выканаўца абавязкаў міністра абароны адмірала Ігара Ценюха.

Выканаўцам абавязкаў міністра абароны Турчынаў прапануе Вярхоўнай Радзе прызначыць генэрал-палкоўніка Дзяржпамежслужбы Міхаіла Каваля.

Вярхоўная Рада прызначыла генэрал-палкоўніка Дзяржпагранслужбы Міхаіла Каваля выконваючым абавязкі міністра абароны.

За адпаведны праект пастановы прагаласаваў 251 народны дэпутат.

Да сёньня Каваль займаў пасаду першага намесьніка старшыні Дзяржаўнай памежнай службы, узначальваў апэратыўную групу Дзяржпамежслужбы па сытуацыі ў Аўтаномнай рэспубліцы Крым.

5 сакавіка Міхаіла Каваля выкралі паблізу Ялцінскай дывізіі марской аховы. Група ў складзе каля 40 чалавек акружыла Каваля, які быў яшчэ зь некалькімі людзьмі, адціснулі яго ад гэтых людзей і сілай пасадзілі ў джып. Пазьней яго адпусьцілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG