Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада не падтрымала адстаўку Ценюха


Ігар Цэнюх

Ігар Цэнюх

Выканаўца абавязкаў міністра абароны Ўкраіны Ігар Ценюх заявіў у Вярхоўнай Радзе, што падае ў адстаўку.

Аднак Вярхоўная Рада не прыняла ягонай адстаўкі. За яе прагаласавалі 197 парлямэнтарыяў.

У сваім выступе Ігар Ценюх адзначыў, што больш за 6500 вайскоўцаў і членаў іхніх сем’яў хочуць пакінуць тэрыторыю Крыму:

«Больш за 6500 ваеннаслужачых і членаў іх сем’яў жадаюць працягнуць службу ва Ўзброеных сілах Украіны і быць эвакуаванымі з Аўтаномнай Рэспублікі Крым».

Выканаўца абавязкаў міністра абароны адхіліў абвінавачваньні ў тым, што ён своечасова не аддаваў загадаў вайсковым падразьдзяленьням у Крыме.

Паводле словаў Ценюха, 3 сакавіка ён загадаў вайскоўцам, якія знаходзяцца ў Крыме, прымяняць зброю ў адпаведнасьці са статутам. Паўторны загад выкарыстоўваць зброю быў пасьля забойства ў Сымфэропалі прапаршчыка Ўзброеных сіл Украіны.

Ценюх адзначыў, што ўся інфармацыя пра несвоечасовае аддаваньне загадаў, якая супраць яго распаўсюджана ў СМІ, не адпавядае рэчаіснасьці.

Ён дадаў, што ніколі не трымаўся за пасады. «Я за сваё месца ніколі не трымаўся і не зьбіраюся трымацца», — адзначыў Ценюх.
XS
SM
MD
LG