Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат праверыў празрыстасьць выбараў


Кандыдата ў дэпутаты не пускаюць на паседжаньне акруговай выбарчай камісіі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:08 0:00

Кандыдата ў дэпутаты Берасьцейскага аблсавету ад Партыі БНФ Андрэя Кахнюка і яго давераную асобу Алеся Рамановіча не пусьцілі на пасяджэньне акруговай выбарчай камісіі, дзе праходзіў канчатковы падлік галасоў.

На відэа, якое зьнятае ў памяшканьні Пінскага гарвыканкаму бачна, як ахоўнік не пускае кандыдата і яго давераную асобу на пасяджэньне камісіі.

«Нам адмовілі ў праве прысутнічаць на пасяджэньні. Ніякіх камэнтароў не было, чаму нам адмаўляюць. Ахоўнік, які быў на вахце, сказаў, што гэта рашэньне старшыні камісіі, але чамусьці спаслаўся на старшыню гарадзкой камісіі. Гэта было дзіўна, бо гэта розныя камісіі. Мы ад яго ніякай інфармацыі не атрымалі. Ён прапаноўваў нам чакаць у холе, калі да нас выйдзе старшыня камісіі пасьля падліку галасоў і агучыць нам вынікі. Чакаць сэнсу не было і мы ўключылі камэру, падышлі да ахоўніка яшчэ раз і папрасілі даць магчымасьць сустрэцца са старшынёй камісіі, нам адмовілі яшчэ раз. На відэа чутна, што кажа ахоўнік. Гэта парушэньне Выбарчага кодэксу, бо ён прадугледжвае магчымасьць для кандыдата і яго давернай асобы прысутнічаць на пасяджэньні гэтай камісіі. Маіх назіральнікаў там не было. Але нам хапала часу, каб зарэгістравацца назіральнікамі, аднак нас не дапусьцілі», — патлумачыў карэспандэнту Свабоды Андрэй Кахнюк.

Алеся Рамановіча сёньня раніцай выклікалі ў пастарунак. Позву яму прывезьлі ўчора ўвечары.

Алесь Рамановіч паведаміў карэспандэнту Свабоды, што ў пастарунку ў яго ўзялі тлумачэньні адносна “ўлётак кандыдата”, якія былі расклееныя не ў адведзеных месцах. Алесь сказаў, што да гэтых улётак ня мае дачыненьня. А цікавасьць з боку міліцыі тлумачыць сёньняшнім сьвяткаваньнем Дня Волі.

Камэнтуючы сытуацыю праваабаронца Валянцін Стэфановіч адзначыў, што на пасяджэньні акруговай тэрытарыяльнай камісіі могуць прысутнічаць зарэгістраваныя назіральнікі. Але іх не пускаюць:

«Гэта татальна паўсюль. Як правіла, акруговыя камісіі знаходзяцца ў выканкамах. І назіральнікаў, якія зарэгістраваныя ў акруговых камісіях, туды не пускаюць. Але ж ёсьць рамачны артыкул, што выбары ў нас адбываюцца галосна».

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік патлумачыў, што паводле заканадаўства, кандыдат мае права прысутнічаць пры падліку галасоў на ўчастковай выбарчай камісіі. Ён не зьяўляецца назіральнікам, таму яго правы адрозьніваюцца ад правоў назіральніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG