Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адток капіталу з Расеі за першы квартал складзе каля 70 мільярдаў даляраў


Кіраўнік расейскага «Сбербанка» Герман Грэф заявіў, што адток капіталу з Расеі за першыя два месяцы 2013 года склаў каля 35 мільярдаў даляраў.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

У сувязі з гэтым ён чакае, што прагназуемы адток у 55 мільярдаў даляраў па выніках 2014 года, хутчэй за ўсё, будзе перавышаны:

«Калі адток будзе 100 мільярдаў даляраў, то відавочна, што мы ўбачым нулявую адзнаку эканамічнага росту»,— сказаў ён.

Грэф таксама адзначыў, што ў Расеі існуе небясьпека рэцэсіі. На яго думку, зацягваньне ўкраінскага крызысу сур’ёзна адаб’ецца на эканоміцы Украіны, Расеі і ўсяго сьвету:

«Цяперашняя сытуацыя негатыўна ўплывае на эканамічную сытуацыю і ў Расеі, і ў Эўропе. Зразумела, што калі адбываюцца такія сур’ёзныя палітычныя збоі, якія прыводзяць да сур’ёзных эканамічных наступстваў, якія мы бачым ва Ўкраіне, — гэта не можа не адбівацца на тых краінах, якія зьвязаны з Украінай».

Мінэканомразвіцьця Расеі ацэньвае чысты адток капіталу (адток мінус прыток) з РФ у першым квартале на ўзроўні 65-70 мільярдаў даляраў, цытуе РІА «Новости»
намесьніка кіраўніка міністэрства Андрэя Клепача:

«Само па сабе астуджэньне адносін (з разьвітымі краінамі) зьяўляецца істотным нэгатыўным фактарам для эканамічнага росту і ўплывае на адток капіталу».
XS
SM
MD
LG