Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У маладафронтаўца Жызьнеўскага — ператрус


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У актывіста «Маладога Фронту» Паўла Жызьнеўскага (пляменніка забітага на Майдане ў Кіеве Міхася Жызьнеўскага) адбываецца ператрус.

Пра гэта паведамляе сайт «Маладога фронту». У самога Паўла цяпер адключаны тэлефон. Як распавядае сустаршыня «Маладога фронту» Андрусь Цянюта, Павал, які жыве ў Гомелі, прыехаў сёньня да сваёй бабулі ў вёску Рагінь Буда-Кашалёўскага раёну. У вёсцы яго ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным.

«Мы мяркуем, — гаворыць Андрусь Цянюта, — што ператрус ў Паўла Жызьнеўскага зьвязаны з акцыяй на „Дзень Волі“, што пройдзе заўтра ў Менску. Справа ў тым, што Павал зьбіраўся ад бабулі ехаць на сустрэчу з нашымі актывістамі, а потым разам яны плянавалі ехаць у Менск, на акцыю».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG