Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіяўляне патрабуюць ад пракуратуры справаздачу аб забойствах на Майдане


Сёньня ў Кіеве некалькі дзясяткаў незалежных актывістаў пікетавалі Генэральную пракуратуру Ўкраіны. Іх патрабаваньне - гэта адкрытая справаздача наконт справы пра забойствы людзей пад час пратэстаў на Майдане Незалежнасьці.

Пратэстоўцаў на размову ў хол пракуратуры запрасіў прэсавы сакратар гэтае ўстановы Васіль Зара. Ён патлумачыў, што ня ўсе падрабязнасьці пакуль што можна паведамляць грамадзкасьці, у тым ліку і тое, кім былі снайпэры, якія забівалі людзей. Аднак ён пагадзіўся, што ў далейшым пракуратура павінна больш шырока анансаваць свае справаздачы у гэтай рэзананснай справе.

Размова адбывалася вельмі напружана, актывісты ставілі чыноўніку шмат вострых пытаньняў.

XS
SM
MD
LG