Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі амбасадар застанецца ў Кіеве


Будынак МЗС Беларусі
Будынак МЗС Беларусі

Беларускі бок ня бачыць неабходнасьці адклікаць амбасадара Беларусі ва Ўкраіне з Кіева ў Менск.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзьмітрый Мірончык.

«У сувязі з паведамленьнем пра адкліканьне ўкраінскага амбасадара зь Беларусі ў Кіеў беларускі бок не бачыць неабходнасьці ў адкліканьні беларускага амбасадара з Кіева ў Менск», — сказаў ён БЕЛТА.

Украінскае Міністэрства замежных спраў выклікала амбасадара Ўкраіны ў Беларусі Міхаіла Ежэля для кансультацыяў у сувязі з заявамі Аляксандра Лукашэнкі пра Крым.

Таксама МЗС Украіны накіраваў беларускаму боку ноту. У ёй адзначаецца, што выказваньні прэзыдэнта Беларусі ідуць уразрэз з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права, пазыцыяй большасьці краін сьвету, якія асудзілі дзеяньні Расеі па анэксіі Крыму, — паведаміў на брыфінгу дырэктар дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс.

«Украіна павінна заставацца адзінай, непадзельнай і цэласнай, але Крым дэ-факта сёньня — частка Расеі. Мы свой пункт гледжаньня вызначылі і выказалі. Ад нас ніхто і не патрабуе прызнаць і падтрымаць расейцаў або наадварот. Гэта кепска, што давялося Расеі рабіць такія захады», — заявіў 23 сакавіка Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG