Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-мініcтар Малайзіі: Зьніклы «Боінг» пацярпеў крушэньне ў акіяне


Наджыб Тун Разак робіць заяву наконт лёсу зьніклага самалёта

Наджыб Тун Разак робіць заяву наконт лёсу зьніклага самалёта

Прэм’ер-мініcтар Малайзіі Наджыб Тун Разак заявіў, што, паводле новага аналізу, «Боінг» MH370 пацярпеў крушэньне ў Індыйскім акіяне і, верагодна, усе, хто быў на борце, загінулі.

Наджыб Тун Разак паведаміў, што Malaysia Airlines праінфармавала пра гэта сем’і пасажыраў і экіпажу.

Boeing 777, які выконваў рэйс МН370 з Куала-Лумпура ў Пэкін, зьнік 8 сакавіка. На борце былі 239 чалавек, зь іх 153 — грамадзяне Кітая.

Улады Малайзіі лічаць, што курс самалёта быў зьменены наўмысна.
XS
SM
MD
LG