Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 25 сакавіка: Дзень Волі, дзень памяці Вячаслава Чорнавіла


Дзень Волі-2013 у Менску
Дзень Волі-2013 у Менску

Бліц-агляд падзеяў і датаў сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, мітынг і шэсьце на 96-ю гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. У 18 гадзінаў — сход ля кінатэатру Кастрычнік, затым шэсьце да парку Дружбы Народаў, дзе адбудзецца мітынг.

Вільня, сьвяткаваньне Дня Волі. У 12 гадзінаў — ускладаньне кветак на віленскім могілках Росы падпісантам Акту незалежнасьці БНР. У 14 гадзінаў у Сойме Літвы — дыскусія «Дзень Волі ў Беларусі. Сёньняшняя сытуацыя, чаканьні, пэрспэктывы».

Менск, Нацыянальны прэсавы цэнтар. Прэсавая канфэрэнцыя «Роля грамадзкіх аб’яднаньняў у разьвіцьці беларуска-расейскага супрацоўніцтва». Пачатак у 11 гадзінаў.

Менск, рэктарат БДУ. Прэсавая канфэрэнцыя рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі, прысьвечаная пачатку прыёмнай кампаніі. Пачатак у 11 гадзінаў.

Міжнародны дзень памяці ахвяраў нявольніцтва і трансатлянтычнага гандлю нявольнікамі.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1807: Забарона гандлю нявольнікамі ў Брытанскай імпэрыі

1821: Грэцыя дамаглася незалежнасьці пасьля амаль 400 гадоў турэцкай акупацыі

1917: У Менску пачала работу канфэрэнцыя Беларускай Сацыялістычнай Грамады, якая абвясьціла сябе Зьездам нацыянальных партый і арганізацый. У выніку працы зьезду створаны Беларускі нацыянальны камітэт

1918: Беларуская Народная Рэспубліка абвясьціла незалежнасьць у Трэцяй Устаўнай грамаце

1924: Грэцыя абвешчаная рэспублікай

1957: Створана Эўрапейская эканамічная супольнасьць у складзе 6 дзяржаваў (Бэльгія, Нямеччына, Італія, Люксэмбург, Нідэрлянды, Францыя)

1992: Беларусь устанавіла дыпляматычныя адносіны з Турэччынай

У гэты дзень нарадзіліся:

1347: Кацярына Сіенская, каталіцкая сьвятая

1479: Васіль III, вялікі князь маскоўскі

1767: Яахім Мюрат, напалеонаўскі маршал

1862: Габрыэль Корбут, польскі гісторык літаратуры, бібліёграф, мовазнавец

1867: Артура Тасканіні, італьянскі дырыжор

У гэты дзень памерлі:

1625 — Джамбатыста Марына, вядомы італьянскі паэт, адзін з пачынальнікаў літаратуры барока ў Італіі

1801 — Наваліс, нямецкі пісьменьнік, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў нямецкага рамантызму

1918 — Клёд Дэбюсі, францускі кампазытар і музычны крытык

1971 — Арон Круп, беларускі бард

1980 — Ралян Барт, францускі постструктураліст і сэміётык

1999 — Вячаслаў Чарнавіл, украінскі палітык, грамадзкі дзяяч, праваабаронца, лідэр украінскага «Руху», палітвязень у савецкія часы

2004 — Валянціна Пашкевіч, беларускі пэдагог, грамадзкая і культурная дзяячка
ЦЫТАТА ДНЯ

Цяпер мы‚ Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці‚ якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю вольнаю дзяржавай.

З Трэцяй Устаўнай граматы, прынятай Радай БНР 25 сакавіка 1918 году
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG