Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пасьля шчыраваньняў Лукашэнкі Кіеў выклікаў свайго пасла зь Менску


Міністэрства замежных спраў Украіны выклікала пасла Ўкраіны ў Беларусі Міхаіла Ежэля для кансультацый у сувязі з пазыцыяй беларускага кіраўніцтва па Крыме.

«У сувязі з заявамі прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, зробленымі 23 сакавіка, МЗС Украіны выклікала пасла Ўкраіны ў Рэспубліцы Беларусь для кансультацый і накіравала беларускаму боку адпаведную ноту, у якой адзначаецца, што такія выказваньні прэзыдэнта Беларусі ідуць уразрэз з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права, пазыцыяй большасьці краін сьвету, якія асудзілі дзеяньні Расеі па анэксіі Крыму», — паведаміў на брыфінгу ў панядзелак прадстаўнік украінcкага МЗС Яўген Перабійніс.

У нядзелю Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг заяў адносна Ўкраіны. Акрамя іншага ён заявіў, што «Крым сёньня — гэта частка тэрыторыі Расеі», таму ніхто не вымагае ад Беларусі падтрымкі ці прызнаньня анэксіі паўвострава.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG