Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАТО: «Расейскіх войскаў дастаткова для кідка ў Прыднястроўе»



НАТО занепакоенае лёсам Прыднястроўя ў сувязі з канцэнтрацыяй расейскіх войскаў на ўсходняй мяжы Украіны. Галоўнакамандуючы сіламі НАТО ў Эўропе амерыканскі генерал Філіп Брыдлоў (Philip Breedlove) заявіў Reuters, што РФ засяродзіла там вельмі вялікі і падрыхтаваны ваенны кантынгент.

«Сілаў, разьмешчаных на ўсходняй мяжы Ўкраіны, дастаткова для кідка ў Прыднястроўе, калі будзе рашэньне гэта зрабіць, і гэта вельмі трывожна. Расея ў значна большай ступені дзейнічае як праціўнік, чым як партнэр,» — сказаў генэрал Брыдлоў.

Намесьнік дарадцы па нацыянальнай бясьпекі прэзыдэнта ЗША Тоні Блінкэн (Tony Blinken) у інтэрвію CNN выказаў меркаваньне, што канцэнтрацыя расейскіх войскаў можа быць сродкам запалохваньня новага кіраўніцтва, але ня выключана, што Масква мае пляны ўварваньня на ўсход Украіны. «Цалкам магчыма, што яны рыхтуюцца да ўварваньня,» — сказаў Тоні Блінкэн.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG