Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры ЭЗ і ЗША абмяркуюць праблему Ўкраіны 26 сакавіка


Пытаньне Ўкраіны ў кантэксьце стабільнасьці і энэргетычнай бясьпекі абмяркуюць на саміце ЭЗ — ЗША, які адбудзецца ў Брусэлі 26 сакавіка.

Пра гэта паведамляе УНІАН з Брусэлю са спасылкай на высокапастаўленага эўрапейскага дыплямата.

У саміце возьмуць удзел прэзыдэнт ЗША Барак Абама, прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Герман ван Ромпэй і прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.

«Гэта наўпрост будзе зьвязана з украінскім крызісам. На фоне таго, што зараз адбываецца ва Ўкраіне, лідэры ЭЗ і ЗША абмяркуюць бясьпеку паставак газу як унутры ЭЗ, так праз Украіну. Важным элемэнтам тут зьяўляюцца рэвэрсныя пастаўкі газу ва Ўкраіну з Эўропы», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG