Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Права выбару»: На некаторых участках яўку завышалі ўдвая


Ігар Лялькоў, Юрась Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі

Ігар Лялькоў, Юрась Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі

Прадстаўнікі кампаніі назіраньня за выбарамі «Права выбару» не прызнаюць вынікі мясцовых выбараў.

«Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў не зьяўляюцца свабоднымі, дэмакратычнымі і справядлівымі. Мы не прызнаем вынікі гэтай выбарчай кампаніі, — такую заяву зрабілі прадстаўнікі кампаніі на прэс-канферэнцыі па выніках мінулых выбараў.

У прэс-канферэнцыі ўдзельнічалі ад БНФ — Ігар Лялькоў, ад руху «За свабоду» — Юрась Губарэвіч, ад БХД — Віталь Рымашэўскі.

Віталь Рымашэўскі, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні Партыі БХД, па пунктах агучыў высновы назіральнікаў:

1. Зьмены ў Выбарчы кодэкс, прынятыя ў 2013 годзе, пагоршылі магчымасьці апазыцыйных кандыдатаў для ўдзелу ў выбарах і правядзеньні агітацыйнай дзейнасьці.

2. Фармаваньне камісіяў усіх узроўняў адбылося з найменшым уключэньнем прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацыяў і апазыцыйных партыяў.

3. Вылучэньне і рэгістрацыя кандыдатаў адбывалася ў выключна няроўных умовах. Праўладныя кандыдаты карысталіся адміністрацыйным рэсурсам і падтрымкай уладаў.

4. Зафіксаваныя шматлікія рэпрэсіі, арышты кандыдатаў і давераных асобаў, перашкоды ў арганізацыі сустрэч з выбарцамі, цэнзура ў СМІ.

5. Былі створаныя беспрэцэдэнтныя перашкоды для назіральнікаў: сайты блякавалі, назіральнікаў масава пазбаўлялі акрэдытацыяў, кандыдатаў арыштоўвалі.

6. Назіральнікамі зафіксаваныя масавыя маніпуляцыі зь яўкай выбарцаў падчас датэрміновага галасаваньня і непасрэдна ў дзень выбараў. На некаторых участках яўка выбарцаў была завышаная ўдвая.

7. Падлік галасоў вёўся непразрыста і бяз доступу для назіраньня.

Кампанію «Права выбару» ініцыявалі БСДПГ, БНФ, рух «Зяленых», БХД, рух «За свабоду», «Гавары праўду», Партыя свабоды і прагрэсу.

Ад кампаніі назіраньня за выбарамі «Права выбару» ў назіраньні прымалі ўдзел 810 назіральнікаў, якія працавалі на 345 участках.
XS
SM
MD
LG