Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінулыя выбары былі горшымі за ўсе папярэднія, — Янукевіч


Папярэднія вынікі выбараў у мясцовыя саветы камэнтуе старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

"Мы бачым, што гэтая кампанія яшчэ больш адрозьніваецца ціскам, чым усе папярэднія. Бачым , што датэрміновае галасаваньне аказалася па лічбах быццам бы самым вялікім у гісторыі. Думаю, што гэта ўсё робіцца ад таго, што ўлады, з аднаго боку, адчуваюць занепакоенасьць тым, што адбылося ва Ўкраіне, калі фактычна Майдан перамог прэзыдэнта Януковіча, і хочуць зрабіць усё, каб не дапусьціць ніякага паўтарэньня. Але, я думаю, асноўнае — гэта з прыцэлам на прэзыдэнцкія выбары проста не даюць расслабляцца ні сваёй сыстэме, ні грамадзтву.

Яшчэ ў пачатку выбараў на патэнцыйных кандыдатаў ад Партыі БНФ чыніўся ціск, некаторых звольнілі з працы, былі праблемы з рэгістрацыяй ініцыятыўных груп, шэраг кандыдатаў толькі праз суд змаглі зарэгістравацца. Потым былі цяжкасьці з правядзеньнем агітацыі, канфіскацыя легальна надрукаванай прадукцыі і г.д. І самае галоўнае — тое, як арганізаваны падлік галасоў. Калі назіральнікі фактычна не маюць магчымасьці атрымаць інфармацыю ні аб колькасьці зарэгістраваных выбаршчыкаў на ўчастку, ні аб колькасьці надрукаваных бюлетэняў, калі камісіі лічаць яўку, а па пратаколах лічбы зусім іншыя — аб якіх сумленных і справядлівых выбарах можна казаць?",— зазначыў Янукевіч у інтэрвію БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG