Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт у Гаазе абмяркуе Ўкраіну


Сітуацыя ў Крыме — галоўная тэма саміта па ядзернай бясьпецы, які стартуе ў Гаазе.

Трэці міжнародны саміт па ядзернай бясьпецы пачынаецца сёньня ў Нідэрляндах. Адна з ключавых тэм — анэксія Расеяй украінскай тэрыторыі — Крыма.

Абмеркаваньне ўкраінскага пытаньня адбудзецца па ініцыятыве прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, які прапанаваў склікаць экстраную сустрэчу лідэраў краін G7.

Сярод тэм абмеркаваньня саміту ў Гаазе таксама меры па забесьпячэньню ядзерных матэрыялаў ад патрапляньня ў рукі тэрарыстаў.

Удзел у саміце ў Гаазе плянаваў узяць і кіраўнік украінскага ўраду, аднак для завяршэньня перамоў па ўзгадненьні праграмы супрацоўніцтва паміж Украінай і Міжнародным валютным фондам прэм’ер Арсені Яцанюк адмяніў візыт на саміт па пытаньнях ядзернай бясьпекі.

Саміт будзе доўжыцца два дні з удзелам кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў з 54 краін сьвету, а таксама кіраўнікоў ААН, Эўразьвязу, МАГАТЭ і Інтэрпола.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG