Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле зьвестак Цэнтрвыбаркама, яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах у Беларусі з улікам датэрміновага галасаваньня склала 77,27 % ( 5.325.922 чалавека).

Паводле афіцыйных зьвестак, найбольш актыўна галасавалі ў Віцебскай і Магілёўскай абласьцях — 82,29 і 80,95 % адпаведна. У Гомельскай вобласьці прагаласавала 80,83 % выбаршчыкаў, Менскай — 80,74 % , Берасьцейскай — 80,00 %, Гарадзенскай — 79,96 %, у Менску — 61,61 %.

На паўторных выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе № 36 прагаласавала 73,86 % выбаршчыкаў.

За пяць дзён датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў (18-22 сакавіка) прагаласавала 2 мільёна 231 тысяч 870 чалавек, або 32,04 % ад агульнай колькасьці выбаршчыкаў, на паўторных выбарах дэпутата Палаты — 26,46 %. Такім чынам, у асноўны дзень галасаваньня 23 сакавік яўка на мясцовых выбарах склала 45,23 %, на паўторных выбарах дэпутата ПП НС — 47,40 %.

Як паведамляе БелаПАН, яўка на мясцовых выбарах у 2010 годзе склала 79,1 %, у 2007 годзе — 79,2 %.

Па выніках назіраньня падчас датэрміновага галасаваньня на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць сёмага скліканьня назіральнікі адзначылі факты прымусу да галасаваньня і спробы завышэньня яўкі выбарнікаў.

У 88% акругаў не было рэальнага выбару, бо там балятаваліся ўсяго па аднаму кандыдату.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG