Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы ўзялі ў палон украінскіх марскіх пехацінцаў


Расійскія спэцназаўцы захапілі ўкраінскую частку марской пяхоты ў Фэадосіі.

Як паведамляе «Українська правда», украінскія вайскоўцы ўзятыя ў палон, у іх зьвязаныя рукі, ёсьць траўмаваныя.

Украінскі сьцяг зьнялі.

Кіраўнік мэдыяцэнтра Мінабароны Ўкраіны ў Крыме Ўладзіслаў Селязьнёў паведаміў у Facebook: «Паводле крыніц з Фэадосіі з 4.30 у раёне разьмяшчэньня батальёна марской пяхоты чуваць стрэлы, над часткай кружыць верталёт».

З 5-й раніцы ішоў штурм часткі, лятала пара вэрталётаў Мі-24 і пара Мі-8«.
З вэрталётаў вялося назіраньне за сытуацыяй і высадка дэсанту . Падчас штурму выкарыстоўваліся сьвятло-шумавыя гранаты, — дадаў Селязьнёў.

«Пэрымэтар часткі акружаны. Дарога часткі перакрытая 2 БТР-амі і двума дзесяткамі салдат Расеі. У будынку казармы моцнае задымленьне. У 6.00 з тэрыторыі часткі выйшла 3 БТР са спэцназам на борце. Інфармацыя аб пацярпелых правяраецца», — напісаў Селязьнёў.

Напярэдадні ўкраінскія марскія пяхотнікі здалі зброю на склад і засталіся яго ахоўваць, ішлі перамовы аб далейшым іх вывадзе на мацярык.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG