Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Быхаўскі ваенны аэрадром без авіяцыі


Расейцы не забыліся пра беларускі Быхаў

Расейцы не забыліся пра беларускі Быхаў

У Савецкія часы аэрадром у Быхаве быў адным з самых таямнічых ваенных аб’ектаў у Беларусі.

Пасьля падпісаньня ў сярэдзіне 80-гадоў мінулага стагодзьдзя шэрагу дамоў аб скарачэньні ўзбраеньняў між СССР і ЗША быхаўскую авіяцыйную частку пачалі пакрысе расфарміроўваць.

Пасьля развалу Савецкага Саюзу аэрадром канчаткова зьнік з ваенных мапаў. Уварваньне расейскіх войск ва Ўкраіну і зьяўленьне ў Беларусі расейскіх ваенных самалётаў змушае задумацца, ці могуць войскі гэтак званай саюзнай дзяржавы скарыстаць вайсковую інфраструктуру, якая засталася Беларусі ў спадчыну ад СССР.

Там, дзе раней прызямляліся ваенныя самалёты, складаюць піламатэрыялы

Там, дзе раней прызямляліся ваенныя самалёты, складаюць піламатэрыялы



Закінуты ваенны аэрадром у Быхаве на ўскрайку былога гарадка для лётчыкаў. У некаторых наземных пабудовах колішняй авіяцыйнай інфраструктуры разьмясьціліся прадпрыемствы сельгасперапрацоўкі. Тое, што засталося без гаспадара пакрысе разбураецца. За два дзясяткі гадоў заняпаду ў здавальняючым стане выглядаюць толькі ўзьлётна-пасадачныя палосы. Хаця і яны, як кажуць былыя тутэйшыя вайскоўцы, зарастаюць хмызьняком.

Тыя, хто служыў у быхаўскай дывізіі марской авіяцыі цяпер шасьцідзесяцігадовыя пэнсіянэры. Пра часы сваёй авіяцыйнай маладосьці згадваюць з настальгіяй. Прызнаюцца, аднак, што такі аб’ект, як быхаўскі аэрадром з авіяцыйнай тэхнікай, якая тут была за савецкім часам Беларусі, наўрад ці спатрэбіўся б цяпер.

Будынкі, якія выкарыстоўваліся, для кантролю за палётамі разбураюцца

Будынкі, якія выкарыстоўваліся, для кантролю за палётамі разбураюцца





Будынкі, якія выкарыстоўваліся, для кантролю за палётамі разбураюцца

Будынкі, якія выкарыстоўваліся, для кантролю за палётамі разбураюцца




«Яна б яго не пацягнула», зазначае былы тэхнік авіяцыйнай дывізіі, але, як ён мяркуе, варта Беларусі нешта мець у запасе на выпадак непрадказальных сытуацыяў: «Нездарма ж у нас дзьве расейскія эскадрыльлі „сядзяць“ у Бабруйску і Баранавічах», тлумачыць былы вайсковец.

Суразмоўца заяўляе, што аэрадром у Быхаве наўмысна разбуралі і працягваюць разбураюць: «Ягоныя тарцы прынцыпова забудоўваюць, каб ім не было як скарыстацца. Гэта прадуманая тактыка», перакананы былы вайсковец і выказвае думку, што ў тым выглядзе, у якім быў некалі аэрадром ён ужо і ня стане: «Дывізія ж мела ядзернае ўзбраеньне. І цяпер гэтыя ядзерныя аб’екты — бункеры, сховішчы нікому не патрэбныя. Варот няма, абсталяваньня няма. Яго расьцягнулі на каляровы мэталялом».

Пабачыць тыя ядзерныя аб’екты пра якія згадаў суразмоўца не ўдалося. Аэрадром з усёй інфраструктурай займае вялізную плошчу. Каб яе агледзіць дня мала. На лётнішчы цішыня, якую парушае толькі пранізьлівы птушыны сьпеў.

Пасьля вываду з Быхава авіяцыйнай дывізіі райцэнтар, кажуць ягоныя жыхары, пачаў занепадаць. Былы лётчык, саджаючы дрэўца чаромхі зазначае, што ў Быхаве ўсё было зьвязана з вайсковай часткай: «Тут яшчэ я пасьпеў папрацаваць энэргетыкам на хлебазаводзе, апавядае суразмоўца, дык раней ён працаваў у тры зьмены, а цяпер толькі ў адну. Працы хапала ўсім. Усе былі тут занятыя і ўсё было задзейнічанае».

Помнік на ўезьдзе ў былы ваенны гарадок

Помнік на ўезьдзе ў былы ваенны гарадок



Гутарка пра цывільную гаспадарку райцэнтру з былымі вайскоўцамі ўсё адно вяртаецца да часоў існаваньня ў ім ракетаноснай авіяцыі. У былым васковым гарадку амаль усё нагадвае тыя часы. Помнікі, тып забудовы з аднолькавымі панэльнымі пяціпавярховікамі. Цэнтральная плошча, агароджаная бюстамі савецкіх партыйных функцыянэраў і ваеначальнікаў. На цэнтральным месцы Ленін. Побач з ім бюсты Будзённага, Чапаева, Калініна ды Кірава.

Ці дальнабачным было рашэньне савецкага ўраду ліквідаваць у Быхаве авіяцыйную частку, мо яна б цяпер спатрэбіліся сувэрэннай Беларусі?

«Час быў такі!»,- адказвае былы лётчык. Але, калі паразважаць, можа і спатрэбілася б, лічыліся б зь Беларусьсю тады. Марская дывізія яна заўжды мела кантроль над Балтыйскім морам. Нейкі напрыклад, тлумачыць адстаўнік, лінкор «Аёва» зойдзе ў мора, а самалёты ўжо над ім лётаюць.

У самім жа Быхаве людзі не ахвотна кажуць пра часы існаваньня ў ім авіяцыйнай часткі. Дагэтуль таямнічасьць ваеннага аб’екту пануе тут. Моладзь тых часоў ня ведае, а старэйшае пакаленьне не гаваркое. Некаторыя аднак ня супраць, каб аэрадром зноў запрацаваў:

«Новыя месцы былі б. У нас жа тут толькі адно горадаўтваральнае прадпрыемства. Ну і яшчэ парачку ёсьць, але яны ня дужыя», — выказваецца адзін з жыхароў Быхава — «А так быў бы даход. Болей цывілізацыі, а так, што? Вялікая вёска. Гарадзкая ж прамысловасьць у савецкі час ніяк не разьвівалася, таму бачыце, які горад».

Выгляд гарадка

Выгляд гарадка



Летась у Быхаве адзначалі Дзень пісьменнасьці. Райцэнтар выглядае дагледжаны. Некаторыя ўсё ж наракаюць, што культуры ў ім замала. «А вось калі тут былі лётчыкі, заяўляюць сталага веку жанчына і мужчына, Быхаў квітнеў.

«Сам горад квітнеў. А цяпер зачэз», — кажуць яны і зазначаюць, што хацелі б вярнуць тыя часы.

«Тады нашым дзяўчаткам было кавалераў поўна. З Магілёва нават прыяжджалі. Ішоў, калі тут парад, то грымела ўсё. А цяпер абы што. А што нам гэтая пісьменнасьць дала? Скажыце мне!».

Старыя доўга называлі адрасы таго, што не пасьпелі адрамантаваць улады на Дзень пісьменнасьці. Быхаў застаецца такім, якім яго пакінула ў спадчыну савецкая мінуўшчына — з разбураным ваенным аэрадром, на якім некалі прызямляўся самалёт з генсекам Міхаілам Гарбачовым. І такім жа разбураным Быхаўскім замкам, які ўзьвялі ў першай палове сямнаццатага стагодзьдзя.

Гэтак выглядае Быхаўскі замак пасьля леташняга сьвяткаваньня Дзён пісьменнасьці

Гэтак выглядае Быхаўскі замак пасьля леташняга сьвяткаваньня Дзён пісьменнасьці

XS
SM
MD
LG