Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Месца знаходжаньня камандзіра ВЧ Бельбек Юлія Мамчура невядомае


Жонка палкоўніка Юлія Мамчура Ларыса абвяргае інфармацыю пра ягонае вызваленьне. Ларыса Мамчур паведаміла Радыё Свабода, што з вечара суботы ня мае сувязі з мужам. Падчас апошняй размовы ён пасьпеў сказаць, што яго вязуць у Севастопаль.

Некалькі гадзінаў таму некаторыя ўкраінскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра вызваленьне Юлія Мамчура са спасылкай на маёра Валерыя Пікаўца. Ларыса Мамчур сьцвярджае, што такой асобы на вайсковай базе ў Бельбеку няма.

Ларыса Мамчур кажа, што няма ніякіх падставаў меркаваць, што палкоўнік Мамчур вызвалены.

22 сакавіка адбыўся штурм авіябазы ў Бельбеку. Паводле Reuters, камандзір базы вывезены зь яе для перамоваў пасьля таго, як расейскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю з выкарыстаньнем бронетэхнікі і аўтаматычнай зброі.

Сьведкі чулі выбухі і страляніну. Украінскі палкоўнік Юлій Мамчур паведаміў, што адзін украінскі вайсковец быў паранены пры штурме базы — аднаго з апошніх ваенных аб’ектаў у Крыме, які заставаўся пад кантролем Украіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG