Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандзір ВЧ у Бельбеку магчыма вызвалены


Пра вызваленьне палкоўніка Юлія Мамчура паведаміў «5-ы канал» са спасылкай на прадстаўніка вайсковай часткі маёра Валерыя Пікаўца.

«Юлій Мамчур ужо на волі, яго адпусьцілі з ваеннай турмы, куды ўчора палкоўніка вывезьлі расейскія салдаты», — сказаў Пікавец.

Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.

22 сакавіка адбыўся штурм авіябазы ў Бельбеку. Паводле Reuters, камандзір базы вывезены зь яе для перамоваў пасьля таго, як расейскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю з выкарыстаньнем бронетэхнікі і аўтаматычнай зброі.

Сьведкі чулі выбухі і страляніну. Украінскі палкоўнік Юлій Мамчур паведаміў, што адзін украінскі вайсковец быў паранены пры штурме базы — аднаго з апошніх ваенных аб’ектаў у Крыме, які заставаўся пад кантролем Украіны.

Тое, што Мамчур знаходзіўся ў расейскай ваеннай турме, украінскім СМІ пацьвярдзіла ягоная жонка.

XS
SM
MD
LG