Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка гатовы падпісаць прашэньні пра памілаваньнe ад палітвязьняў


Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў, адказваючы на пытаньні журналістаў пасьля галасаваньня на выбарах дэпутатаў Менгарсавета на ўчастку № 1 Вясьнянскай выбарчай акругі № 39.

«Будзе зварот — будзе подпіс. Ня будзе зваротаў — ані чэмпіянат сьвету (па хакеі ў Менску — рэд.), ані гадавіны (перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і вызваленьня Беларусі — рэд.) — анічога не дапаможа», — цытуе словы кіраўніка краіны Інтэрфакс.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што асьвятленьне тэмы палітвязьняў незалежнымі СМІ толькі «напружвае абстаноўку».

«Я часта вам казаў: не напружвайце абстаноўку. Вінаватыя — ціха, без шуму, без гвалту давайце ўнутры краіны вырашаць гэтае пытаньне... Вы вывелі гэтыя пытаньні на міжнародны ўзровень — вам сымэтрычны адказ... Мае прапановы застаюцца ў сіле», — сказаў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG