Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаве мітынг пад блакітна-жоўтымі сьцягамі (УЖЫВУЮ)


У цэнтры Харкава актывісты мясцовага Эўрамайдану сабраліся на мірную акцыю пратэсту.

Мітынг пачалі з выкананьня гімну Ўкраіны. Пасьля гэтага ўшанавалі памяць загінулых падчас Эўрамайдану ў Кіеве, а таксама вайскоўца, забітага ў Сымфэропалі.

Мітынгоўцы трымаюць сіне-жоўтыя сьцягі. Перад імі ўжо выступіў прадстаўнік мясцовай самаабароны, які ў прыватнасьці заклікаў далучацца да сумеснага патруляваньня вуліцаў.

Напярэдадні ў Харкаве прарасейскія актывісты патрабавалі рэфэрэндуму па самавызначэньні Паўднёвага Ўсходу Ўкраіны.

XS
SM
MD
LG