Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія памежнікі затрымалі беларусаў з патронамі і электрашокерам


Выяўленыя патроны. Фота dpsu.gov.ua
Выяўленыя патроны. Фота dpsu.gov.ua
20 сакавіка падчас уезду ва Ўкраіну праз пункт пропуску «Славуціч», які знаходзіцца на ўкраінска-беларускай мяжы, прыбыў аўтамабіль «Шэўрале Трэйл». У аўтамабілі, акрамя кіроўцы, знаходзілася яшчэ трое пасажыраў. Паводле дакумэнтаў, якія падалі падарожнікі, усе яны былі грамадзянамі Беларусі.

Паводле памежнай службы Ўкраіны, увагу нараду, які правяраў дакумэнты, прыцягнулі нэрвовыя паводзіны падарожнікаў. Акрамя таго, праваахоўнікі заўважылі, што «мужчыны мелі спартовы целасклад, набітыя суставы на руках і паламаныя насы, што паказвала на характэрныя для заняткаў сілавымі відамі адзінаборстваў прыкметы. Грамадзяне паведамілі, што кіруюцца ў Адэсу на вясельле таварыша і нічога забароненага пры сабе ня маюць».

Аўтамабіль накіравалі на паласу руху «чырвоны калідор», дзе быў праведзены паглыблены памежна-мытны агляд «з мэтай недапушчэньня незаконнага перавозу празь дзяржаўную мяжу забароненых прадметаў і спыненьня іншых супрацьпраўных дзеяньняў». У багажным аддзеле было выяўлена электрашокавая прылада «Phantom», 2 пашпарты на імя кіроўцы, але ўжо як грамадзяніна Расеі.

Таксама супрацоўнікі пункту пропуску знайшлі 2 пакеты з патронамі да агнястрэльнай зброі ў колькасьці 17 штук.

Аб правапарушэнні паведамілі супрацоўнікам СБУ ў Чарнігаўскай вобласьці. Пасьля высьвятленьня ўсіх абставінаў правапарушэньня будзе вырашацца пытаньне аб забароне ўезду гэтых грамадзян ва Ўкраіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG