Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ракета Паўночнай Карэі ледзь ня зьбіла пасажырскі самалёт


Паўночная Карэя запусьціла ў свае ўсходнія воды ракеты малой далёкасьці, паведамляюць у Сэуле. Па дадзеных Паўднёвай Карэі, у нядзелю Пхеньян запусьціў 16 ракет з далёкасьцю 60 кілямэтраў.

Напярэдадні КНДР запусьціла 30 ракет малой далёкасьці. Такім чынам, Пхеньян распачаў падобныя выпрабаваньні у пяты раз за месяц. У адзін з папярэдніх разоў паўночнакарэйская ракета амаль трапіла ў кітайскі пасажырскі самалёт.

У Паўночнай Карэі запускі тлумачаць плянавымі трэніроўкамі. Разам у гэтыя выходныя сумесныя ваенныя вучэньні праводзяць Паўднёвая Карэя і ЗША
XS
SM
MD
LG