Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Незаўважныя» мясцовыя выбары (ЖЫВЫ БЛОГ)

Плянуецца абраць 18816 дэпутатаў. Сёньня выбарчыя ўчасткі працуюць з 8.00 да 20.00. Назіральнікі зафіксавалі шэраг парушэньняў

11:49 23.3.2014
Вось за такога кандыдата людцы пруць галасаваць. Якая кар'ера! Не патрэбна і вышэйшая адукацыя... Толькі такія кіраўнікі прадпрыемстваў і зробяць мадэрнізацыю...
11:54 23.3.2014
У Цэнтральнай выбарчай камісіі Свабодзе паведамілі, што ў датэрміновым галасаваньні на мясцовых выбарах удзельнічалі 32,04% усіх выбарцаў.

Па рэгіёнах статыстыка выглядае так:
Берасьцейская вобласьць – 31,76,
Віцебская – 30,44,
Гарадзенская – 31,12,
Гомельская – 33,81,
Магілёўская – 31,69,
Менская – 31,61,
Менск – 32,97.
12:13 23.3.2014
Natalka Motuz:
Суседка-назиральница выпадкова здала БРСМ. Аказваецца, яны сваим назиральникам па 100 тысяч плоцюць!

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG