Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі адбываюцца мясцовыя выбары — выпрабаваньне для партыі Алянда


Франсуа Алянд галасуе

Франсуа Алянд галасуе

У Францыі сёньня праходзяць мясцовыя выбары, вынікі якіх, па прагнозах, могуць стаць несуцяшальнымі для кіроўных сацыялістаў.

Французы выбіраюць мэраў гарадоў і кіраўнікоў адміністрацыяў шэрагу іншых населеных пунктаў.

Для прэзыдэнта Франсуа Алянда гэта першае падобнае выпрабаваньне пасьля перамогі на выбарах кіраўніка дзяржавы ў траўні 2012 года. Рэйтынгі Алянда і яго ўраду зараз на рэкордна нізкім узроўні. У краіне адзначаецца высокі ўзровень беспрацоўя, павольны рост эканомікі.
XS
SM
MD
LG