Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сеціве зьявілася відэа тарану ўкраінскай часткі ў Бэльбэку расейскім БТРам


Расейскі БТР аб’ехаў ўкраінскі грузавік, які блякаваў брамы часткі, і праламаў іх.

Як паведамлялася раней, расейскія войскі штурмавалі ўкраінскую вайсковую частку ў Бэльбэку пасьля таго, як украінскія салдаты адмовіліся пакінуць тэрыторыю базы.



Камандзір базы ваенна-паветраных сіл Украіны Бэльбэк быў захоплены. Паводле Reuters, камандзір базы вывезены зь яе для перамоваў пасьля таго, як расейскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю з выкарыстаньнем бронетэхнікі і аўтаматычнай зброі.

Сьведкі чулі выбухі і страляніну. Украінскі палкоўнік Юлій Мамчур паведаміў, што адзін украінскі вайсковец быў паранены пры штурме базы — аднаго з апошніх ваенных аб’ектаў у Крыме, які заставаўся пад кантролем Украіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG