Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея парушае дамоўленасьці з СГА — прадстаўнік Эўразьвязу


Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін

Прадстаўнік Эўразьвязу па пытаньнях гандлю Карэл Дэ Гухт абвінаваціў Расею ў невыкананьні сваіх абавязальніцтваў перад Сусьветнай гандлёвай арганізацыяй, пагадненьне зь якой яна падпісала.

Выступаючы на форуме Фонду Маршала ў Брусэлі, Дэ Гухт заявіў, што існуе, як ён выказаўся, «бясконцая колькасьць прыкладаў». Ён таксама заявіў, што Расея не зьяўляецца «вялікай эканомікай» за выключэньнем яе здабываючага сэктару. Ён назваў Паўднёвую Асэтыю «чорнай дзіркай» і абвінаваціў Расею ў дэстабілізацыі Грузіі.

Прадстаўнік ЭЗ сказаў, што Расея перашкодзіла заключэньню гандлёвай дамовы паміж Армэніяй і Эўразьвязам у мінулым годзе, прыстрашыўшы Ерэван, што ён пазбавіцца падтрымкі Масквы ў Нагорна-карабахскім канфлікце, калі падпіша дамову з Эўропай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG