Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяніс Садоўскі — у турме да суду ў панядзелак


Дзяніс Садоўскі

Дзяніс Садоўскі

Адказнага сакратара аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніса Садоўскага зьмясьцілі ў ізалятар на завулку Акрэсьціна.

Яго зьвінавацілі ў дробным хуліганстве і ў панядзелак будуць судзіць.

Дзяніс Садоўскі зьўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты па Чыгуначнай акрузе № 20 у Менску Максіма Гацака.

Ён паведаміў Свабодзе, што быў затрыманы на выбарчым участку № 53, калі спрабаваў высьветліць прычыну выдаленьня з участка назіральніцы ад БХД.

У выніку самога Дзяніса Садоўскага затрымалі супрацоўнікі міліцыі і склалі адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 17.1 аб дробным хуліганстве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG