Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ разьмесьціць да 500 назіральнікаў ва Ўкраіне


Арганізацыя па бясьпецы і супрацы ў Эўропе (АБСЭ) вырашыла, што каля 500 цывільных назіральнікаў будуць уведзеныя ва Ўкраіну на працягу шасьці месяцаў. Краіны — сябры АБСЭ, уключаючы Расею, дамовіліся пра гэта на пасяджэньні ў Вене, якое адбыўся ў пятніцу вечарам.

Раней Расея блякавала намаганьні АБСЭ па адпраўцы назіральнікаў ва Ўкраіну. Прадстаўлены мандат не дазваляе назіральнікам знаходзіцца ў Крыме, які Расея анэксавала, нягледзячы на пратэсты з боку заходніх дзяржаў, якія лічаць Крым неад’емнай часткай Украіны.

Назіральнікі будуць разьмешчаныя ў Херсоне, Адэсе, Львове, Івана-Франкоўску, Харкаве, Данецку, Днепрапятроўску, Чарнаўцах і Луганску. Пры гэтым галоўны офіс місіі АБСЭ будзе знаходзіцца ў Кіеве. Першапачаткова місія будзе складацца са 100 назіральнікаў, але можа быць пашырана да 500 у залежнасьці ад разьвіцьця падзеяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG