Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея другая ў сьвеце па колькасьці бежанцаў


У 2013 годзе Расея выйшла на другое месца ў сьвеце пасьля Сірыі па ліку грамадзян, якія падалі прашэньне аб прытулку ў разьвітых краінах.

Як паведамляецца ў разьмешчаным на сайце ведамства ААН у справах бежанцаў дакладзе «Тэндэнцыі ў сфэры пошуку прытулку», Сірыя, дзе ўжо 3 гады працягваецца жорсткая грамадзянская вайна, упершыню лідзіруе ў гэтым сьпісе.

Расея, апынуўшыся на другім месцы, апярэдзіла ў дадзеным паказчыку Афганістан, які быў лідэрам з 2001 году.

Лік расейскіх грамадзян, якія папрасілі прытулку ў разьвітых краінах, у мінулым годзе ўзрос на 76% – у параўнаньні з 2012-м годам – і дасягнуў 39.800.

На 4-м месцы ў прыведзеным ААН сьпісе Ірак, за якім ідуць Сэрбія і Косава.

У цэлым, ведамства ААН у справах бежанцаў адзначае 28-працэнтны – у параўнаньні з 2012 годам – рост колькасьці хадайніцтваў аб прытулку, пададзеных у 44-х прамыслова разьвітых краінах. Іх было 612.700 – найвышэйшы паказчык з 2001 году.
XS
SM
MD
LG