Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Золата Свабоды: Кася Камоцкая і Алесь Камоцкі


Радыё Свабода прадстаўляе архіўныя выпускі «Гукапісу» з удзелам рок-князёўны Касі Камоцкай і легенды аўтарскай песьні Алеся Камоцкага.

22 сакавіка ў Менску адбудзецца сумесны канцэрт Касі Камоцкай і Алеся Камоцкага

Адрас: Менск, Уральская, 3, Палац культуры ім. Шарко.

Пачатак: а 19-й гадзіне.

Радыё Свабода плянуе весьці жывую відэатрансьляцыю з канцэрту.





Гукапіс Свабоды — штодзённая музычная праграма музыкі і шоўмэна Аляксандра Памідорава. Гучала на хвалях Свабоды ў 2007–2008 гадах.

Усё Золата Свабоды — тут

Кася Камоцкая

Нарадзілася 22 чэрвеня 1963 г. у Менску.

У 1985 г. скончыла гістарычны факультэт БДУ, у 1989-м тамсама — асьпірантуру.

Музыкай захапілася ў канцы 80-х, калі пачала выступаць у дуэце з тагачасным мужам Алесем Камоцкім, выконваючы песьні ў рэчышчы бардаўскай творчасьці.

У 1991-м пачала супрацоўніцтва з групай «Новае Неба», абраўшы за аснову стылю мэйнстрым рок-музыкі зь філязофска-сацыяльным падтэкстам. Ад пачатку XXI ст. праект існуе ў акустычным варыянце.

Аўтар і вядоўца музычнай праграмы «ПраРок» спачатку на менскім тэлевізійным «8 канале» (1994–95), пазьней на інфармацыйна-музычнай радыёстанцыі «101,2» (1995–96). Удзельніца супольнага музычнага праекту «Народны альбом» (1997).

У рэпэртуары — песьні на вершы сучасных беларускіх паэтаў. Сярод найбольш вядомых — «Шостае падарожжа» (сл. Iгара Бабкова), «Сон у трамваі» (сл. Адама Глобуса), «Белая лебедзь» (сл. Анатоля Сыса), «Мая краіна» (сл. Міхала Анемпадыстава).

Узнагароды: «Рок-карона» ў намінацыі «Рок-князёўна» на цырымоніях 1994 і 1995 гг.

Алесь Камоцкі

Нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 г. у Барысаве.

У 1975–1976 гг. навучаўся ў музычнай вучэльні па клясе клярнэта (Маладэчна).

У 1977–1979 гг. служыў у войску.

У 1986 г. скончыў філязофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Жыве ў Менску.

Бібліяграфія: «Спроба ісьці па расе» (1997), «Наспадзяванае» (2004), «48» (2007), «Глыбіня дажджу» (2007).

Дыскаграфія:

Альбомы: «Першы сшытак» (1986), «Зорка спагады» (1999), «Псальмы» (2000), «Асяніна» (2001), «Дым» (2002), «Дом» (2003), «Дах» (2006), «З бацькоўскай кружэлкі» (2008), «9» (2009).

Супольныя праекты: «Як усё ў жыцьці» (1998), «Віно дажджоў» (2002), «Паравіны году» (2003), «Бывайце здаровы! Bella Ciao» (2004), «Месяц і сонца» (2004), «Тое, што трэба» (2008).
XS
SM
MD
LG