Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тральшчык «Чаркасы» заняў абарону ў Данузлаве


Затоплены карабель на ўваходзе ў бухту возера Данузлаў.
Затоплены карабель на ўваходзе ў бухту возера Данузлаў.

Марскі тральшчык «Чаркасы» пасьля спробы вырвацца з возера Данузлаў заняў абарону і застаецца верны прысязе Ўкраіне разам з дэсантным караблём «Канстанцін Альшанскі».

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў камандзір карабля «Чаркасы» Юры Федаш.

Ён апавёў, што раніцай 21 сакавіка скончыўся тэрмін ультыматуму з боку расейскіх вайскоўцаў:

«Пасьля гэтага мы, марскі тральшчык «Чаркасы», пад песьню «Врагу не здаётся наш гордый моряк», пайшлі на выхад з возера Данузлаў і паспрабавалі сьцягнуць адзін затоплены расейцамі карабель, каб вызваліць сабе выхад.

Аднак сьцягнуць затоплены карабель не хапіла магутнасьці. Марскі тральшчык «Чарнігаў» адмовіўся дапамагчы.

Паводле Федаша, цяпер карабель працягвае трымаць абарону:

«Здавацца не зьбіраецца. Кожны сябра экіпажу сказаў, што ня хоча ў такой ганьбе, як здача, удзельнічаць».



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG