Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ацэньвае шкоду ад расейскай акупацыі ў сотні мільярдаў даляраў


Арсені Яцанюк

Арсені Яцанюк

Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк заявіў журналістам, што Ўкраіна ацэньвае ў сотні мільярдаў даляраў шкоду ад прысваеньня Расеяй украінскай уласнасьці ў Крыме.

«Мы цяпер вядзем сур’ёзную дыскусію адносна таго, якая фінансавая адказнасьць Расеі за падзеі, якія адбыліся ў Крыме. Расея з ужываньнем зброі ажыцьцявіла узброеныя рабаваньні Ўкраіны, у тым ліку нацыяналізавала дзясяткі аб’ектаў дзяржаўнай уласнасьці Ўкраіны. Гаворка ідзе не пра мільярды, а пра сотні мільярдаў даляраў», — адзначыў прэм’ер.

Яцанюк таксама заявіў, што ў сувязі з гэтым Украіна падасьць супраць Расеі адпаведныя пазовы, бо «за рабаваньне трэба будзе плаціць», паведамляе УНІАН.
XS
SM
MD
LG