Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз два месяцы Радыё Свабода — 60!


Першы будынак Радыё Вызваленьне ў Мюнхэне

Першы будынак Радыё Вызваленьне ў Мюнхэне

20 траўня 1954 году у эфір выйшла першая праграма беларускай сэкцыі Радыё Вызваленьне — так тады называлася Радыё Свабода.

За 60 дзён да 60-гадовага юбілею мы пачынаем публікацыю архіўных матэрыялаў, прысьвечаных гісторыі нашага радыё. Кожны дзень на нашым сайце — год за годам ад 1954-га і да сёньня — размовы з былымі і цяперашнімі супрацоўнікамі радыё і слухачамі, гістарычныя фатаграфіі і ўнікальныя архіўныя аўдыёматэрыялы са збораў Радыё Свабода і Беларускага дзяржаўнага радыё.

Матэрыялы на сайце уяўляюць сабою вэб-вэрсію сэрыі радыёперадачаў Сяргея Шупы «На хвалі Свабоды», падрыхтаваных да 50-га юбілею Радыё Свабода. Яны гучалі на нашых хвалях у 2003-2004 гадах і ад сёньня кожны дзень будзе гучаць паўтор гэтай сэрыі.

Першыя выпускі сэрыі:

Год 1954
Год 1955
XS
SM
MD
LG